Блогера апыталі наконт парушэння ПДР, якое было тры гады таму (+відэа)

11.10.2017

Супрацоўнік дзяржаўтаінспекцыі Гомля Бандарэнка апытаў вядомага блогера Максіма Філіповіча наконт факта парушэння ім правіл дарожнага руху ў 2014 годзе. У ліпені 2014 года Максім Філіповіч выклікаў ДАІ, калі машына пад’ехала,  супрацоўнік застаўся сядзець у машыне,  і Максім быў змушаны падыйсці да яго, і такім чынам ён пастаяў некалькі хвілінаў на праезджай частцы. Праз тры гады!!! ДАІ вырашыла  апытаць блогера па гэтаму факту.

 “Я перакананы, што гэта не апошнія рэпрэсіі адносна мяне, ціск па палітычным матывам, - каментуе Максім Філіповіч. – Яны будуць працягвацца, каб змусіць мяне з’ехаць у Польшчы ці ў Амерыку, бо выгодна каб з краіны з’язджалі незадаволеныя людзі, людзі, якія імкнуцца адстойваць свае правы, якія імкнуцца каб іх не лічылі быдлам, а лічылі людзьмі з вялікай літары. Ім вельмі выгодна каб адсюль з’язджалі разумныя людзі”.

Аўтар: Ларыса Шчыракова

Відэа з канала “Гарантий нет” (youtube.com)

Гомельская вясна

Выданні

Праваабарончы весьнік

Стратегическая тяжба

Падтрымаем вязьняў!

palitviazni.info

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі

Произвольные превентивные задержания активистов в Беларуси

Повсеместные нарушения трудовых прав и принудительный труд в Беларуси

Партнёры