У Калінкавічах адбыўся другі суд па справе гастарбайтараў з Лельчыц (+ відэа)

10.10.2017

10 кастрычніка суддзя Калінкавіцкага раённага суду Галіна Загвоздзіна прызнала невінаватымі двух гастарбайтараў з Лельчыц Аляксандра Будзько і Руслана Грысько, якіх два месяца таму суддзя гэтага ж суду пакарала штрафам у 60 базавых адзінак і канфіскацыяй грошаў. Мужчын вінавацілі ў атрыманні заробку У Беларусі за працу на будоўлі ў Расеі ў расейскіх  рублях. Міліцыя склала пратакол на гастарбайтараў за, нібыта, незаконную валютную аперацыю. Будзько і Грысько віну сваю не прызналі і падалі касацыю ў абласны суд у Гомлі. Суддзя абласнога суду Васіль Бягун адмяніў рашэнне Калінкавіцкага раённага суду і адправіў адміністрацыйную справу на новы разгляд.

Аляксандр Будзько і Руслан Грысько

Сёння ў судзе не прысутнічалі Будзько і Грысько, але па генеральнай даверанасці іх інтарэсы меўся прадстаўляць мясцовы праваабаронца і блогер Віталь Манько, які актыўна дапамагаў гастарбайтарам у адстойванні сваіх правоў. Але суддзя Загвоздзіна не дапусціла Віталя Манько ў якасці законнага прадстаўніка гастарбайтараў. Аляксандр і Руслан мелі магчымасць назіраць за працэсам праз онлайн – трансляцыю.

У суд падтрымаць Аляксандра і Руслана прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек з Калінкавічаў, Мазыра, Лельчыц і Гомля. Наведвальнікі віталі рашэнне суддзі гарачымі воплескамі. Прысутныя на працэсе міліцыянты – сведкі па адміністрацыйнай справе, якія затрымалі гастарбайтараў падчас перадачы грошаў і склалі пратакол, хутка зышлі пасля абвяшчэння рашэння  па справе Аляксандра Будзько. На паседжанне па справе другога фігуранта Руслана Грысько, міліцыянты не засталіся, не гледзячы на заклікі сакратара паседжання.

Будзько і Грысько маюць намер спагнаць з міліцыянтаў маральную шкоду і дамагчыся прыцягнення міліцыянтаў да адказнасці за, на іх думку, фабрыкацыю адміністрацыйнай справы супраць іх.

Аўтар: Ларыса Шчыракова

Фота аўтара

Гомельская вясна 

Выданні

Праваабарончы весьнік

Стратегическая тяжба

Падтрымаем вязьняў!

palitviazni.info

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі

Произвольные превентивные задержания активистов в Беларуси

Повсеместные нарушения трудовых прав и принудительный труд в Беларуси

Партнёры