Гамяльчукі даведаліся аб шасці аргументах супраць смяротнага пакарання

09.10.2017
Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны падчас інфармацыйнай акцыі
Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны падчас інфармацыйнай акцыі

8 кастрычніка праваабаронцы ў Гомелі Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка правялі інфармацыйную акцыю з нагоды Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання. Падчас акцыі, якая прайшла на тэрыторыі супермаркета "Еўраопт" на вуліцы Хатаевіча абласнога цэнтра праваабаронцы раздалі з рук у рукі каля двухсот тэматычных буклетаў “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання”.

"Мы працавалі ў супермаркеце "Еўраопт", што ў 17-м мікрараёне Гомеля, гэта найбольш буйная крама, дзе пакупнікі з цікавасцю ставяцца да матэрыялаў, якія мы распаўсюджваем у апошні час. Людзі з задавальненнем бралі буклеты, дзякавалі, асобныя нават спрабавалі ўступіць у дыскусію на тэму смяротнага пакарання. Бачна, што падымаемая намі тэма ўжо не так адмоўна ўспрымаецца ў грамадстве, здаецца беларусы гатовы весці дыскусію на гэты конт”, - падзяліўся сваімі ўражаннямі Анатоль Паплаўны.

Трэба адзначыць, што гэтым разам ахова гандлёвага цэнтру не забараняла праваабаронцам праводзіць акцыю, хаця раней заўсёды выклікала міліцыю.  

 Гомельская Весна

Выданні

Праваабарончы весьнік

Стратегическая тяжба

Падтрымаем вязьняў!

palitviazni.info

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі

Произвольные превентивные задержания активистов в Беларуси

Повсеместные нарушения трудовых прав и принудительный труд в Беларуси

Партнёры