"Уся адказнасць за далейшы лёс Мурада Амрыева кладзецца і на службовых асобаў Беларусі"

Праваабаронца ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч пракаментаваў перадачу Мурада Амрыева расійскім спецслужбам, а далей і чачэнскай паліцыі, у выніку чаго існуе пагроза яго жыццю.

Сярод іншага Валянцін Стэфановіч адзначыў факт процідзеяння аказанню прававой дапамогі Мураду Амрыеву:

"Да яго не быў дапушчаны адвакат. Яму не былі патлумачаныя магчымасці атрымання прытулку ў Беларусі, хоць ён заяўляў пра такое жаданне. Яго трымалі ў кайданках. Яму не давалі ні ручку, ні паперу - ён не мог напісаць заяву.

Аказанне прававой дапамогі на тэрыторыі Беларусі гарантаванае ўсім - і замежным грамадзянам у тым ліку. Тым не менш, адвакат да яго дапушчаны не быў.

Гэта ганебны крок з боку беларускіх уладаў. І ўся адказнасць за здароўе і далейшы лёс Мурада Амрыева цалкам кладзецца і на службовых асобаў Рэспублікі Беларусь, якія дапусцілі перадачу гэтага чалавека расійскім спецслужбам".

Чэмпіён свету па ММА Мурад Амрыеў пасля затрымання 7 чэрвеня на беларуска-ўкраінскай мяжы быў перададзены супрацоўнікам Добрушскага РАУС, там ён прабыў увесь дзень 8 чэрвеня. Як распавёў «Новай Газеце» адвакат затрыманага Пётра Заікін, уначы з 8 на 9 чэрвеня яго пад узброенай аховай вывезлі ў УУС Гомеля, а ў тры гадзіны ночы перадалі ФСБ і МУС Расіі. Перадача адбылася ў вёсцы Харашоўка Гомельскай вобласці, на мяжы з Расіяй. Пазней стала вядома, што Мурад Амрыеў быў перададзены паліцыі Чачні.  

 

Выданні

Праваабарончы весьнік

Стратегическая тяжба

Падтрымаем вязьняў!

palitviazni.info

Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі

Произвольные превентивные задержания активистов в Беларуси

Повсеместные нарушения трудовых прав и принудительный труд в Беларуси

Партнёры